Падзеі ў беларускай гісторыі

Падзеі на сакавік


Падзеі ў беларускай гісторыі

1 сакавіка
У 1881 г. Ігнат Гранявіцкі, заснавальнік беларускай фракцыі партыі “Народная воля” кінуў бомбу ў расейскага цара Аляксандра ІІ. Гранявіцкі нарадзіўся ў 1856 г. у маёнтку Басін Бабруйскага павета, а скончыў сваё жыццё разам з царом.
2 сакавіка
У 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня.
3 сакавіка
У 1067 г. адбылася бітва на р. Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Русі. Упершыню ўзгадваецца Менск, сёняшні Мінск.
У 1942 г. у в. Белае Крупскага р-на Мінскай вобл. Нарадзіўся касманаўт Ўладзімір Кавалёнак За тры рэйсы ён налётаў 216 дзён 9 гадзін 9 хвілін 40 секунд.
4 сакавіка
У Беластоку пачала выходзіць газета “Ніва”, аўдыторый якой першапачаткова было беларускае насельніцтва Польшчы, а сёння яе чытаюць паўсюдна.
5 сакавіка
У гэты дзень у 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і нарадзіўся беларускі пісьменнік і байкапісец Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч).
6 сакавіка
У 1990 г. у Мінску было заснавана Згуртаванне беларусаў Сьвету, якое арганізацыйна аб’ядноўвае 135 беларускіх асяродкаў у 28 краінах.
7 сакавіка
У 1924 г. Прэзыдыюм ЦВК СССР выдаў пастанову “Аб аь’яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва”.
8 сакавіка
Міжнародны жаночы дзень. Віншуем усіх сваіх чытачак!
9 сакавіка
У 1883 г. у Вільні ў шляхціца з-пад Радашковічаў нарадзіўся адзін са стваральнікаў новага нацыянальнага тэатра, драматург Францішак Аляхновіч.
10 сакавіка
У 1939 г. адкрываецца будынак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
11 сакавіка
Літва адзначае дзяржаўнае свята – Дзень аднаўлення незалежнасці.
13 сакавіка
Дзень нараджэння Прым’ер-міністра РБ С. С. Сідорскага (1954, Гомель).
15 сакавіка
У 1994 г. прынята пятая па ліку ў гісторыі Беларусі (БССР 1919, 1927, 1937, 1978 гг.) Канстытуцыя РБ. Папраўкі прымалтся ў 1996 і 2004 гг.
У 1930 г. у сям’і Івана і Ганны Алфёравых нарадзіўся сын, якому далі імя Жарэс. У 2000 г. ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ад Расеі ў галіне фізікі.
18 сакавіка
У Рызе ў 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор (Рыжскі Падзел), паводле якога беларускія землі былі падзелены паміж Польшчай і Расеяй.
19 сакавіка
У 2006 г.адбыліся чарговыя выбары прэзыдэнта РБ. Чарговы раз абраны А. Р. Лукашэнка.
21 сакавіка
У 1840 г. нарадзіўся беларускі паэт Францішак Багушэвіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры.
22 сакавіка
У гэты дзень нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг., рэвалюцыянер-дэматрат, публіцыст, паэт Кастусь Каліноўскі па прыгавору царскага ваенна-палявога суда быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні.
У 1943 г. расейскімі і ўкраінскімі паліцаямі была спалена вёска Хатынь з усімі жыхарамі.
24 сакавіка
У 1794 г. у Польшчы і ВКЛ пачалося вызваленчае антырасейскае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.
25 сакавіка
У 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. БНР – палітычнае ўтварэнне пач. ХХ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якое прэтэндавала на дзяржаўнасць. Атрыбуты дзяржаўнасці: Часовая канстытуцыя (11.10.1918), пячатка БНР (з 28.4.1918), сцяг і герб (з чэрвеня 1918). Былі выпушчаны пашпарты грамадзян БНР (лета 1918).
28 сакавіка
Памёр у 1985 г. (нар. у Віцебску на Купалле у 1887 г.) беларускі і францускі мастак Марк Шагал.

Dobry dziadźka 22.03.08 15:40:34
lishasontia

21 сакавіка
У 2008 г. Добры дзядзька добра напіўся

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

CTAC 22.03.08 18:10:33
CTAC

Віншую, Дзядзька! Галава не баліць?


Dobry dziadźka 22.03.08 18:23:52
lishasontia

Дзякую, не не баліць, я вельмі дасьведчаны ды спрактыкаваны ў гэтым пытаньні))

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

CTAC 22.03.08 18:38:19
CTAC

Ну ў прываце можа дасьвеціш?!

А па сутнасьці што скажаш?


Dobry dziadźka 22.03.08 18:44:01
lishasontia

такая падборка на кожны месяц ёсьць? чакаць у далейшым?

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

CTAC 22.03.08 18:51:52
CTAC

На красавік ужо ёсьць. Я раблю гэта для мясцовай газеты. Думаю і надалей будзе. Толькі, можа, крыху пашырана, бо ёсьць месца :) Калі натхненьне не прападзе.


Dobry dziadźka 22.03.08 19:05:14
lishasontia

цудоўна! а натхненьне няхай не прападае!

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

CTAC 22.03.08 19:11:20
CTAC

Чаму ж не пастарацца, калі будзе для каго!


Dobry dziadźka 22.03.08 19:22:14
lishasontia

пакуль жывы ў сьвеце людзі, так ці гэтак - неяк будзе)))

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

dalexandrovich

Не ведаў, што ў Хатыні "папрацавлі" расейскія і ўкраінскія паліцаі.

Non numeranda sed ponderanda argumenta

Dobry dziadźka 22.03.08 19:28:38
lishasontia

як не ведаў? гэта ж усе ведаюць!

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

dalexandrovich

А спадару Сідорскаму трэба накіравць віншаваньне. І нічога, што трошкі спазьніліся. Як раз 25 сакавіка атрымае:)

Non numeranda sed ponderanda argumenta

dalexandrovich

А нас вучылі, что гэта былі нямецка-фашысцкія акупанты.

Non numeranda sed ponderanda argumenta

CTAC 22.03.08 19:36:48
CTAC

Бачыце? Мы ўжо гутарку вядзем. Значыцца гэта патрэбна! Шкада, што нас малавата.


pinkpanther 23.03.08 20:10:45
pinkpanther

"Шкада, што нас малавата."
Ну да, малавато. Язык-то непростой,однако.

смотритель сада камней

Dobry dziadźka 23.03.08 20:30:04
lishasontia

Зьміцер Александровіч, глядзі пра Хатынь тут:
http://www.charter97.org/ru/news/2008/3/23/5052/

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

dalexandrovich

Я знайшоў боль падрабязную інфармацыю. Раю ўсім вельмі слушны артыкул: http://naviny.by/rubrics/society/2008/3/24/ic_articles_116_156221/

Non numeranda sed ponderanda argumenta

Dobry dziadźka 25.03.08 23:47:23
lishasontia

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! СА СЬВЯТАМ УСІХ!!!

Niama škadavańniaŭ - niama litaści.

Вы не авторизованы. Вы не можете добавлять комментарии.
Чат
Сейчас на сайте